Паводле стану на 21 жніўня ў Беларусі 1495 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітычных зьняволеных нават большая.
Палітвязень Дзяніс Іваноў выйшаў на волю 29 ліпеня, цалкам адбыўшы тэрмін, паведамляе «Вясна».
Палітзьняволены працуе ў галіне кіно. Ён актор, здымаўся ў сэрыяле «Вяртаньне Мухтара», быў кастынг-дырэктарам стужкі. Дзяніса асудзілі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу на два гады «хіміі», якія ён адбываў у ПУАТ № 9, працуючы грузчыкам на «БелТІЗ». Ужо ў ПУАТ Дзяніс ажаніўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Забралі дзяцінства». На свабодзе беларускіх палітвязьняў чакаюць сотні сыноў і дачок. У некаторых зь іх за кратамі абое бацькоў