МЗС Беларусі ў афіцыйным камэнтары зьвязаў закрыцьцё Літвой двух памежных пунктаў пропуску Шумск/Лоша і Цьверач/Відзы з уведзеным раней афіцыйным Менскам бязьвізавым рэжымам для літоўскіх грамадзян на наведваньне Беларусі:
«Беларусь адрэагуе на гэты крок Літвы спакойна, адказна і прагматычна, у тым ліку ў інтарэсах жыхароў суседніх краін. Якія-небудзь зьмяненьні ў функцыянаваньні бязьвізавага рэжыму ў сувязі з узрастаючай нагрузкай на астатнія пункты пропуску на гэтым этапе не плянуюцца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэпартаж з закрыцьця памежных пераходаў на літоўска-беларускай мяжыЛітва закрыла два пераходы на мяжы зь Беларусьсю
18 жніўня Літва закрыла два з шасьці памежных пераходаў зь Беларусьсю — Шумск/Лоша і Цьверач/Відзы.
Працягваюць функцыянаваць пераходы Каменны Лог/Меднікі, Прывалка/Райгорад, Беняконі/Салечнікі і Катлоўка/Лаварышкі.
Закрываць іх літоўскі бок пакуль не плянуе.
З Польшчай для легкавых аўтамабіляў дзейнічае толькі пераход у Тарэспалі (Берасьце).
28 жніўня краіны Балтыі і Польшча заплянавалі сустрэчу на міністэрскім узроўні, падчас якой будзе абмяркоўвацца мэханізм поўнага закрыцьця мяжы зь Беларусьсю, калі зьявіцца такая патрэба.