Улады Ўкраіны арыштавалі або канфіскавалі расейскія і беларускія актывы на суму амаль 2 мільярды даляраў. Пра гэта паведаміў міністар Кабінэту міністраў Украіны Алег Нямчынаў. Паводле яго, арыштаваныя актывы ідуць на фінансаваньне ваенных выдаткаў, піша «Коммерсант».
«Уключаючы тыя актывы, якія знаходзяцца ва ўпраўленьні Нацыянальнага агенцтва Ўкраіны ў пытаньнях выяўленьня, вышуку і кіраваньня актывамі, гэта больш за 70 млрд грыўняў ($ 1,915 млрд)», — паведаміў Алег Нямчынаў у эфіры ўкраінскага тэлеканалу «Рада».
Як распавёў міністар, частку канфіскаваных актываў перадаюць украінскай арміі і сілавым структурам, астатнія — украінскаму Фонду дзяржаўнай маёмасьці. Біяпаліва і аміяк прадаюць з аўкцыёну, а атрыманыя сродкі потым укладваюць у аблігацыі — за кошт іх фінансуюць ваенныя выдаткі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне арыштавалі вагоны 2 беларускіх і 8 расейскіх кампанійЗ расейскіх актываў ва Ўкраіне, у прыватнасьці, арыштавалі або канфіскавалі Дэмурынскі горна-абагачальны камбінат (паводле зьвестак украінскіх уладаў, яго бэнэфіцыярны ўладальнік — расейскі бізнэсовец Міхаіл Шаўкоў), актывы расейскага бізнэсоўца Алега Дзерыпаскі, а таксама трох расейскіх банкаў. Агулам арыштавана больш за 3,5 тысяч аб’ектаў жылой нерухомай маёмасьці, амаль 4 тысяч абʼектаў нежылой нерухомай маёмасьці.
Па словах Алега Нямчынава, працэс канфіскацыі маёмасьці ідзе досыць павольна. Гэта абумоўлена тым, што ўкраінскія ўлады хочуць выканаць усе юрыдычныя працэдуры, бо пасьля заканчэньня ваенных дзеяньняў уладальнікі актываў могуць зьвярнуцца ў суд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бюро эканамічнай бясьпекі Ўкраіны летась арыштавала актывы грамадзян Беларусі і РФ на 1,27 млрд даляраўУ сакавіку 2023 году паведамлялася, што у 2022 годзе Бюро эканамічнай бясьпекі Ўкраіны арыштавала актывы грамадзян Беларусі і Расеі на 1,27 млрд даляраў.