Памятны знак ахвярам рэпрэсій разьмешчаны недалёка ад уваходу ў парк з боку вуліцы Парніковай, што пралягае між Гімназіяй-каледжам мастацтваў і шматпавярховым жылым комплексам Vogue.
Раней каля падножжа на ім быў зьмешчаны надпіс «У гэтым лесе ў 20–30-я гады зьнішчалі нявінных людзей», але цяпер ён зьнік.
Таксама трохі іншы выгляд атрымала і стрэшка, што завяршае знак, надаючы яму падабенства з традыцыйнай прыдарожнай капліцай, піша «Наша ніва».
Пазьней блогер Антон Матолька паведаміў, што шыльду вярнулі на месца, згадка пра палітычныя рэпрэсіі на ёй ёсьць.
У канцы 1920-х і ў пачатку 1930-х гадоў гэтая мясьціна, якая тады назвалася Камароўскім лесам, знаходзілася па-за межамі Менску. Закрытая тэрыторыя выкарыстоўвалася Аб’яднаным дзяржаўным палітычным упраўленьнем (у расейскім скароце ОГПУ. — РС) як месца расстрэлу зьняволеных Менскай турмы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхары Горадні папрасілі ўлады патлумачыць, куды падзеўся помнік паўстанцам 1863 году ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьнікла памятная дошка з польскіх вайсковых могілак у Варзянах на Астравеччыне