Паводле інфармацыі ініцыятывы «Хрысьціянская візія», у яго дом 14 жніўня «ўварвалася 20 аўтаматчыкаў» з ГУБАЗіК МУС. У доме праведзены ператрус. Затрыманы таксама яго зяць Ільля Будай.
20 чэрвеня стала вядома пра знос будынку царквы. На гэтым месцы нібыта плянуецца пабудаваць школу. Пасьля здарэньня Ганчарэнка накіраваў зварот да ўладаў, у якім назваў знос будынку «фатальнай памылкай», пасьля якой «непазьбежна будуць наступствы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пастара менскай царквы «Новае жыцьцё» Ганчарэнку аштрафавалі на 2900 рублёў за правядзеньне сходу вернікаўПасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году пастар Ганчарэнка асудзіў гвалт сілавікоў у дачыненьні да пратэстоўцаў. У лютым 2021 году царкву прымусова выселілі з культавага будынку, у які вернікі пераабсталявалі былы кароўнік. У верасьні 2022 году Ганчарэнку затрымалі і аштрафавалі на 100 базавых велічыняў (3,2 тысячы рублёў).
Царква была заснаваная ў 1992 годзе. Улады пачалі яе перасьледаваць на пачатку нулявых гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пастар царквы «Новае жыцьцё» пра знос будынку: «Прасіце літасьці ў Бога, каб ён дараваў вам» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску ўлады пачалі разбураць будынак пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё»