За выходныя амэрыканскі даляр вырас да беларускага рубля амаль на 2%.
На беларускай валютна-фондавай біржы 14 жніўня скончыліся таргі. Даляр ЗША дасягнуў найвышэйшага паказьніка за апошнія 16,5 месяца, ці 511 дзён. Гэта ўжо трэці рэкорд амэрыканскай валюты ў адносінах да беларускай за апошнія дні.
Цяпер за 1 даляр даюць 3,2651 беларускага рубля, і гэта адразу на 1,93% больш, чым перад выходнымі.
Па эўра таргі не адбываліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбываецца зь беларускім рублём. Меркаваньне эканамісткі Лузгіной ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Партрэт Каліноўскага на купюры? Ён жа быў бандытам, рабаваў банкі». Як 30 гадоў таму стваралі беларускія грошы