Пробашча Касьцёла Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа ў Першамайску Шчучынскага раёну сілавікі спрабавалі затрымаць у самім касьцёле, але людзі не дазволілі. Каля плябані касьцёла правялі ператрус.
Яшчэ на пачатку тыдня ксяндза выклікалі ў сельсавет, там яго дапыталі і забралі на праверку тэлефон. Сёньняшняе затрыманьне, верагодна, і стала наступствам гэтай праверкі, паведамляе «Хрысьціянская візія».
Ксёндз Антоні Адамовіч з Гарадзеншчыны, выпускнік мясцовай духоўнай сэмінарыі. Ён прыняў сьвятарскі сан у лістападзе 2009 года.
Беларуская міжканфэсійная група «Хрысьціянская візія» вядзе маніторынг перасьледу сьвятароў. У яе сьпісе на 3 жніўня 2023 году – 19 праваслаўных сьвятароў, 21 рыма-каталіцкі, 5 грэка-каталіцкіх і 13 пастараў эвангельскіх цэркваў Беларусі, якія зазналі перасьлед уладаў у кантэксьце палітычнага крызісу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьнішчаюць цэрквы, даносяць у прыходах, кідаюць за краты. Як у Беларусі ціснуць на сьвятароў