Двое жыхароў Ўроцлава апынуліся на лаве падсудных за зьбіцьцё 15-гадовага падлетка зь Беларусі. Паводле вэрсіі абвінавачаньня, матывам нападу стала нацыянальнасьць падлетка: абвінавачаныя думалі, што ён украінец, піша Wyborcza.
Здарэньне адбылося яшчэ летась, 25 студзеня 2022 году ў польскім горадзе Ўроцлаў, у раёне Новы Двур. Паводле пракурора Барташа Паўлеты, падлетак ішоў са школы разам зь разам зь сябрамі з Украіны, Беларусі і Грузіі. Яны размаўлялі па-расейску, што, паводле пракурора, раззлавала палякаў Марціна О. і Эміля Дз.
Паводле абвінавачаньня, яны накінуліся на яго з кулакамі, білі нагамі па целе, а потым схапілі за шыю ззаду і сталі душыць. 15-гадовы хлопец атрымаў траўмы галавы і рук.
Адзін з абвінавачаных прызнаў сваю віну, другі лічыць сябе невінаватым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Захапленьне мужнасьцю зьмянілася на недавер». Зьявіліся вынікі апытаньня палякаў пра беларусаў пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апытаньне: больш за палову палякаў нічога ня ведаюць пра падзеі ў Беларусі ў 2020 годзе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пры ўсёй маёй сымпатыі да беларускага народу ў фільме няма добрых беларусаў». Агнешка Голянд зьняла кіно пра сытуацыю на мяжы