Ва Ўкраіне абвясьцілі часовыя калідоры для гандлёвых караблёў, якія выходзяць з адэскіх партоў

Пагрузка ўкраінскага збожжа для Судану ў Чарнаморску ў жніўні 2022 году. Ілюстрацыйнае фота

Гэтыя маршруты найперш будуць выкарыстоўваць для магчымасьці выхаду цывільных караблёў, якія цяпер знаходзяцца ў партах «Чарнаморск», «Адэса» і «Паўднёвы» яшчэ з пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ў лютым 2022 году.

У камандаваньні Вайскова-марскіх сіл (ВМС) Украіны абвясьцілі часовыя калідоры ў Чорным моры для гандлёвых караблёў, якія накіроўваюцца ў украінскія парты ў Адэскай вобласьці або зь іх.

У той жа час у загадзе навігацыйнага данясеньня ВМС Украіны адзначаецца, што цягам усіх маршрутаў «захоўваецца ваенная пагроза і мінная небясьпека з боку Расеі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Румынія абвінаваціла Расею ў ваенных злачынствах пасьля абстрэлаў гандлёвага порту Ізмаіл

Гэтыя маршруты Ўкраіна прапанавала Міжнароднай марской арганізацыі, якая, паводле ВМС Украіны, прызнала «свабоднае права Ўкраіны на свабоднае гандлёвае перамяшчэньне караблёў, якое гарантавана міжнародным марскім правам».

«Міжнародная марская арганізацыя заклікала Расею выконваць міжнародныя канвэнцыі і спыніць пагрозы гандлёвым караблям у Чорным моры», — сказана ў паведамленьні.

У той жа час адзначаецца, што гэтыя маршруты найперш будуць выкарыстоўваць дзеля таго, каб цывільныя судны, якія застаюцца ў партах «Чарнаморск», «Адэса» і «Паўднёвы» яшчэ з пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ў лютым 2022 году, маглі адтуль выйсьці.

Апошняе судна пакінула адэскі порт 16 ліпеня, а 17 ліпеня Расея ў аднабаковым парадку выйшла з збожжавай ініцыятывы.

Перад атакамі Расеі на адэскія парты стала вядома, што ў порт у Ізмаіле зайшлі тры цывільныя балкеры з турэцка-грузінскай рэгістрацыяй, а таксама пад сьцягамі Ізраілю і Грэцыі ў суправаджэньні ня менш як чатырох самалётаў NATO, імаверна, для заладаваньня ўкраінскім збожжам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры замежныя цывільныя грузавыя караблі прыйшлі ўва ўкраінскі порт у Ізмаіле. Іх суправаджалі самалёты NATO

Гэта быў першы заход замежных грузавых суднаў ва Ўкраіну пасьля выхаду Расеі з дамоўленасьцяў аб дастаўцы ўкраінскага збожжа Чорным морам, якое цяпер пад расейскім кантролем.

Расея пачала наносіць сыстэматычныя ўдары па Адэсе і Адэскай вобласьці з 18 ліпеня — на наступны дзень пасьля выхаду з дамоўленасьцяў аб збожжы. Ва Ўкраіне перакананыя, што галоўная мэта абстрэлаў — заблякаваць экспарт украінскага збожжа альтэрнатыўным шляхам па рацэ Дунаі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея другі раз атакавала альтэрнатыўны порт пастаўкі збожжа з Украіны. Раней туды зайшлі тры замежныя балкеры
  • Уг0,оду, якая давала магчымасьць вывозіць збожжа з заблякаваных Расеяй чарнаморскіх партоў, падпісалі летась у ліпені пры спрыяньні Турэччыны і ААН. Пагадненьне падаўжалі некалькі разоў. Апошні раз — 17 траўня.
  • Адной з умоваў, якія выстаўляла Расея для падаўжэньня збожжавай угоды, было перападлучэньне «Россельхозбанка» да міжнароднай сыстэмы апрацоўкі банкаўскіх плацяжоў SWIFT, ад якой ён быў адлучаны праз санкцыі. Таксама Масква настойвала на ліквідацыі перашкодаў для экспарту расейскага збожжа, угнаеньняў і паставак аміяку ў Эўропу цераз Украіну.
  • На пачатку чэрвеня Ўкраіна абвінаваціла Расею ў новым прыпыненьні збожжавай ініцыятывы. У Кіеве сьцьвярджалі, што расейскі бок заблякаваў рэгістрацыю караблёў ува ўсіх украінскіх партах, і назвалі гэтыя дзеяньні «грубым парушэньнем» дамоўленасьцяў.
  • У ліпені Расея заявіла пра аднабаковы выхад з збожжавых дамоўленасьцяў і папярэдзіла, што ўсе караблі ў Чорным моры будзе разглядаць як ваенныя цэлі.