Працэс супраць Анатоля Лябедзькі ў Менскім гарадзкім судзе будзе весьці судзьдзя Яўген Пісарэвіч. Суд пачнецца 21 жніўня, паведамляе «Вясна».
Арцёму Лябедзьку інкрымінуюць арт. 361-2 КК («фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта ГУЛАГ, які ня мае берагоў». Анатоль Лябедзька пра крымінальны перасьлед сына і вайну ў БеларусіАрцёма Лябедзьку затрымалі ў канцы сакавіка і зьмясьцілі на 15 сутак на Акрэсьціна. Аднак пасьля яшчэ аднаго такога ж тэрміну Лябедзьку-малодшага на волю ня выпусьцілі, а перавялі ў СІЗА на Валадарскага. Неўзабаве стала вядома, што Арцёма Лябедзьку абвінавачваюць у фінансаваньні экстрэмісцкай дзейнасьці праз данаты, за гэта яму пагражае да 8 гадоў зьняволеньня.
Арцёму Лябедзьку 37 гадоў, у яго падрастае чатырохгадовая дачка Паліна. Арцём зь сям’ёй жыў у Менску, працаваў у прыватнай фірме, палітыкай не займаўся. Пра сябе казаў, што за мяжу не зьбіраецца і «хоча жыць на роднай зямлі». Беларускія праваабаронцы прызналі Арцёма Лябедзьку палітзьняволеным.
Маці Арцёма Лябедзькі Сьвятлана расказвала журналістам, што лісты ад яго з «Валадаркі» прыходзяць, «але там нічога такога, што тычыцца самой справы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хацеў бы аказацца на месцы сына». Дэталі пра затрыманьне Арцёма Лябедзькі ад бацькі