Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы 9 жніўня паказалі рост амэрыканскага даляра і эўра.
Даляр дасягнуў 3,1788 рубля, гэта найвышэйшы паказьнік за 502 дні.
Эўра цяпер каштуе 3,46 рубля, і гэта самы высокі курс эўрапейскай валюты за 499 апошніх дзён.
Расейскі рубель, наадварот, нязначна патаньнеў. Цяпер 100 рублёў РФ каштуюць 3,2775 беларускага рубля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што будзе з курсам даляра, які Лукашэнка назваў «варожай валютай», — тлумачыць эканамістка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абменьнік Prakapovich адрадзіўся ў выглядзе чат-бота. Чаму беларусы мяняюць валюту ў інтэрнэце