Дзень у гісторыі
9 жніўня 2020 году ў Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Яны прайшлі ва ўмовах масавых фальсыфікацыяў. Паводле агучаных ЦВК зьвестак, Аляксандар Лукашэнка набраў 80,1%, Сьвятлана Ціханоўская — 10,2%. На шмат якіх участках незалежныя назіральнікі фіксавалі несумненную перавагу Ціханоўскай. Ужо ўвечары 9 жніўня пачаліся масавыя пратэсты і затрыманьні. Апошнія набылі маштаб рэпрэсіяў, якіх не было ў найноўшай гісторыі Беларусі. Вынікі выбараў не прызнала міжнародная супольнасьць.
Таксама ў гэты дзень
1945 ― адбылося атамнае бамбаваньне Нагасакі авіяцыяй ЗША.
1999 ― Уладзімір Пуцін прызначаны выканаўцам абавязкаў старшыні ўраду Расеі.
У гэты дзень нарадзіліся
1910 — Ларыса Геніюш, пісьменьніца, дзяячка беларускага адраджэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супрацоўнік КДБ: «Сустрэча з Геніюш памяняла мой лёс». У Празе ўспаміналі выбітную беларускую паэтку
1926 — Янка Запруднік, дзяяч беларускага нацыянальнага руху, гісторык і журналіст.
У памяці
1516 ― Геранімус Босх, мастак эпохі Паўночнага Адраджэньня XV–XVI стагодзьдзяў.
1870 ― Чарлз Дыкенс, ангельскі пісьменьнік.
1943 ― памёр Хаім Суцін, францускі мастак паходжаньнем зь Беларусі.
1976 ― Іван Мележ, беларускі пісьменьнік.