Прэсавая служба Міністэрства абароны паведаміла, што 7 жніўня ў Беларусі пачынаюцца чарговыя вайсковыя вучэньні.
Камандна-штабное вучэньне праходзіць з 6-й асобнай гвардзейскай мэханізаванай брыгадай на Госкім палігоне ў Горадзенскай вобласьці. Ён за некалькі дзясяткаў кілямэтраў ад межаў з Польшчай і Літвой. Непадалёк — так званы Сувальскі калідор (памежныя тэрыторыі Польшчы і Літвы, які месьцяцца паміж тэрыторыяй Беларусі і Калінінградзкай вобласьцю Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня камітэту па абароне літоўскага Сойму — пра вучэньні «Вагнэра» у БеларусіПаведамляецца, што пры падрыхтоўцы вучэньняў актыўна выкарыстоўваўся досьвед расейска-ўкраінскай вайны. Вучэньні прадугледжваюць шырокае ўжываньне бесьпілётнікаў і шчыльнае ўзаемадзеяньне танкавых і мотастралковых падразьдзяленьняў з падразьдзяленьнямі іншых родаў войскаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча мае намер адправіць на мяжу зь Беларусьсю яшчэ тысячу вайскоўцаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памежнікі Латвіі заявілі аб правакацыі з боку Беларусі, у Польшчы — новы рэкорд незаконных мігрантаў