Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча мае намер адправіць на мяжу зь Беларусьсю яшчэ тысячу вайскоўцаў


Плот на мяжы Польшчы зь Беларусьсю
Плот на мяжы Польшчы зь Беларусьсю

Польская памежная служба папрасіла Міністэрства абароны краіны адправіць на мяжу зь Беларусьсю яшчэ тысячу вайскоўцаў.

Пра гэта паведамляе тэлеканал Polsat са спасылкай на намесьніка міністра ўнутраных справаў Польшчы Мацея Вонсіка.

Мацей Вонсік сёньня на прэсавай канфэрэнцыі адзначыў, што на мяжы нарастае агрэсія супраць афіцэраў польскай Памежнай службы з боку мігрантаў, якія спрабуюць незаконна прарвацца ў Эўразьвяз з боку Беларусі.

«Трэба сказаць, што ўвесь гэты працэс, без выключэньня, арганізаваны беларускімі памежнікамі... Зьмяняецца характар гэтых парушэньняў, усё больш агрэсіі ў бок польскіх жаўнераў, службоўцаў памежнай аховы, паліцыянтаў. Увесь час ляцяць бутэлькі, камяні, галіны», — сказаў Вонсік.

Намесьнік міністра абвінаваціў беларускі бок у пашкоджаньні памежнага плота з выкарыстаньнем розных інструмэнтаў. У выніку аднаго з такіх інцыдэнтаў мяжу парушылі 93 мігранты, 88 зь якіх былі затрыманыя.

Начальнік памежнай службы Польшчы генэрал Томаш Прага дадаў, што сёлета у адрозьненьне ад папярэдніх гадоў, нелегальныя мігранты групуюцца на беларускіх памежных заставах «ці каля іх».

«Кожны падыход да мяжы групы нелегальных імігрантаў арганізуецца беларускімі службамі, — цытуе BPN кіраўніка польскай памежнай службы. — Калі беларускі бок лічыць магчымай спробу незаконнага перасячэньня мяжы, гэтых людзей вывозяць непасрэдна да лініі мяжы».

«У 2023 годзе было зафіксавана 19 тысячаў спробаў незаконнага перасячэньня польска-беларускай мяжы, летась — крыху менш за 16 тысячаў, — зазначыў Прага. — У ліпені гэтага году быў дасягнуты рэкорд: мяжу спрабавалі перасекчы амаль 4 тысячы чалавек»

Падкрэсьліўшы, што памежныя службы ва ўсім сьвеце павінны абараняць межы, генэрал Прага заявіў, што «беларуская служба па ахове мяжы ператварылася ў звычайную злачынную групоўку, якая арганізуе нелегальную іміграцыю». «І, вядома, атрымлівае ад гэтага вялізныя даходы. Бязь ведама і згоды Менску нічога не адбываецца», — лічыць ён.

Генэрал падкрэсьліў, што мігрантаў на мяжу прывозяць кожны дзень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG