Філёзаф Уладзімер Мацкевіч перанёс апэрацыю і цяпер знаходзіцца ў шпіталі.
«Стала вядома, што Ўладзімер Мацкевіч знаходзіцца ў Рэспубліканскім шпіталі (Калядзічы). Яму зрабілі плянавую апэрацыю, аднаўленчы пэрыяд працягнецца мінімум да канца гэтага тыдня», — паведамляе Reform.by са спасылкай на старонку Мацкевіча ў Фэйсбуку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Здароўе зьняволенага філёзафа Мацкевіча пагоршыласяУ чэрвені 2022 году Мацкевіч быў асуджаны на 5 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым па артыкулах аб стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня, абразе прэзыдэнта і ўдзеле ў групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. У лютым 2023 году Мацкевічу ўзмацнілі жорсткасьць рэжыму і перавялі яго ў магілёўскую турму.