Ужо сёньня: дзень народзінаў Алеся Пушкіна, гадавіна выданьня першай беларускай кнігі

Алесь Пушкін, фота 2020 году

Падзеі 6 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

6 жніўня 1517 году Францішак Скарына выдаў першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці добра вы ведаеце жыцьцё і дзейнасьць Францішка Скарыны? ТЭСТ


Таксама ў гэты дзень

1409 — вялікі магістар Тэўтонскага Ордэну Ульрых фон Юнгінген абвясьціў вайну Вялікаму Княству Літоўскаму і Польскаму Каралеўству.

1806 — імпэратар Франц II Габсбург, пасьля перамогі Напалеона ў бітве пад Аўстэрліцам, адмовіўся ад нямецкай кароны, такім чынам паклаўшы канец Сьвятой Рымскай імпэрыі.

1945 — першы ў гісторыі выпадак ужываньня атамнай зброі — бамбаваньне амэрыканцамі гораду Хірасіма ў Японіі.

Атамны «грыб» над Хірасімай пасьля выбуху, 6 жніўня 1945 г.

У гэты дзень нарадзіліся

1840 Альгерд Абуховіч, беларускі паэт і перакладчык.

1928 —​ Эндзі Ўоргал, выбітны прадстаўнік поп-арту і сучаснай культуры.

Эндзі Ўоргал

1957 —​ Мікалай Пінігін, беларускі рэжысэр.

Мікалай Пінігін


1965 —​ Алесь Пушкін, беларускі мастак, палітвязень.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбывалася з Алесем Пушкіным апошнія 2,5 года і хто за гэта адказны. Хроніка

У памяці

1660 —​ Дыега Вэляскес, гішпанскі мастак, адзін з найвялікшых прадстаўнікоў гішпанскага Залатога веку.

1877Іван Насовіч, беларускі мовазнавец, лексыкограф, фальклярыст, этнограф.