Прадстаўніцтва ініцыятывы былых сілавікоў ByPol можа пачаць працу ў Кіеве, заявіў кіраўнік арганізацыі, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) па аднаўленьні правапарадку Аляксандар Азараў 5 жніўня на слуханьнях справаздачы ў Варшаве аб дзейнасьці кабінэту.
Паводле слоў Азарава, яго нядаўні візыт у Кіеў, які працягваўся два тыдні, адбыўся на запрашэньне «ўкраінскага боку, нашых партнэраў».
«Я адправіўся ў гэтую паездку для абмеркаваньня пытаньня адкрыцьця офісу ByPol ў Кіеве. Для больш шчыльнай працы. Цяпер з гэтай нагоды праводзяцца кансультацыі, абмяркоўваецца пытаньне распрацоўкі канцэпцыі працы, фармаваньня структуры прадстаўніцтва, падбор кандыдатаў і гэтак далей», — сказаў Азараў.
Менавіта празь візыт у сталіцу Ўкраіны Азараў не прадставіў свой даклад Каардынацыйнай радзе ў час. Арганізацыя дазволіла яму адсправаздачыцца раніцай 5 жніўня. На пытаньне пра раскол у ByPol ён адказаў, што «расколу не было, а быў сабатаж».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аляксандар Азараў прадставіў справаздачу перад Каардынацыйнай радай. Ягоныя словы пра «сабатаж у ByPol» выклікалі пратэст у залі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аляксандар Азараў заявіў, што падрыў расейскага самалёта А-50 у Мачулішчах быў сумеснай апэрацыяй ByPol і СБУ