Сярэдзіч падзякаваў чытачам выданьня за падтрымку і сказаў, што перадаў правы ўласьніка на сайт выданьня.
Шматгадовы кіраўнік газэты адзначыў, што перадаў правы на сайт выданьня nv-online.info іншай асобе, таму электронны партал ня зьнікне з інфармацыйнага поля.
Сярэдзічу неўзабаве споўніцца 75 гадоў, у сваім разьвітальным лісьце ён напісаў, што ўлады «без усялякіх падставаў зьнішчылі выданьне, якое было ўзорам для ўсіх беларускіх CMI».
Пры гэтым ён ганарыцца тым, што «нарадавольцы ня здрадзілі ні сумленьню, ні Свабоднаму Слову, ні Радзіме».
Рэдакцыя была вымушаная спыніць друк газэты ў лістападзе 2020 году, пасьля таго як улады забаранілі супрацоўнічаць зь ёю ўсім беларускім друкарням і перакрылі магчымасьці друкавацца за мяжой.
З таго часу выданьне выходзіць толькі ў інтэрнэце ў выглядзе сайту і PDF-вэрсіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Голас розуму як учынак. Пра адкрыты ліст рэдактара Сярэдзіча ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сайт газэты «Народная воля» аднавіў працу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белпошта» адсудзіла ў «Народнай волі» звыш 100 тысяч рублёў