Пра гэта заявілі ддасьледнікі кампаніі Microsoft, на якіх спасылаецца Reuters.
«Высока нацэленыя» атакі сацыяльнай інжынэрыі закранулі «менш за 40 унікальных глябальных арганізацый» з канца траўня, заявілі дасьледнікі Microsoft у блогу, дадаўшы, што кампанія працягвае расьсьледаваньне. «З таго, якія арганізацыі атакаваныя, падобна, вынікаюць канкрэтныя шпіёнскія мэты Midnight Blizzard, накіраваныя супраць ураду, няўрадавых арганізацыяў, ІТ-паслуг, тэхналёгіяў, дыскрэтнай вытворчасьці і мэдыясэктару», — сказалі яны, не падаючы назваў кампаніяў.
Midnight Blizzard нацэлена на такія арганізацыі, у асноўным у ЗША і Эўропе, пачынаючы з 2018 году.
Амбасада Расеі ў Вашынгтоне не дала хуткага адказу на просьбу аб камэнтары.
Хакеры стварылі дамэны і ўліковыя запісы, якія выглядалі як паведамленьні і старонкі службы тэхнічнай падтрымкі, і спрабавалі ўцягнуць карыстальнікаў Teams у чаты і прымусіць іх ухваляць запыты на шматфактарную аўтэнтыфікацыю (MFA), заявілі дасьледнікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Варшава абвінаваціла расейскіх хакераў у нападзе на польскія сайты навінаўTeams — запатэнтаваная плятформа бізнэс-камунікацыі Microsoft з больш чым 280 мільёнамі актыўных карыстальнікаў, гаворыцца ў студзеньскай фінансавай справаздачы кампаніі.
MFA — шырока рэкамэндаваная мера бясьпекі, накіраваная на перадухіленьне ўзлому або крадзяжу ўліковых зьвестак. Напад на Teams сьведчыць, што хакеры знаходзяць новыя спосабы абысьці шматфактарную аўтэнтыфікацыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нябачны фронт: як хакеры бяруць удзел у вайне Расеі з Украінай — з абодвух бакоўХакерская група, якая стаіць за гэтай дзейнасьцю, вядомая ў галіне як Midnight Blizzard або APT29, знаходзіцца ў Расеі; урады Вялікай Брытаніі і ЗША зьвязваюць яе з службай вонкавай выведкі Расеі.
«Гэтая апошняя атака, спалучаная з ранейшымі дзеяньнямі, надалей пацьвярджае, што Midnight Blizzard няўхільна выконвае свае задачы з выкарыстаньнем і новых, і звычайных мэтадаў», — пішуць дасьледнікі.
Згодна з дэталямі ў блогу Microsoft, хакеры выкарыстоўвалі ўжо скампрамэтаваныя ўліковыя запісы Microsoft 365, якія належаць малым прадпрыемствам, каб стварыць новыя дамэны нібыта арганізацыяў тэхнічнай падтрымкі з словам «microsoft». Затым з уліковых запісаў, зьвязаных з гэтымі дамэнамі, адпраўлялі фішынгавыя паведамленьні, каб завабіць людзей праз Teams.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чым займаецца хакерская групоўка Anonymous Russia, заснавальніка якой затрымалі ў Гомлі