Тры цывільныя балкеры з турэцка-грузінскай рэгістрацыяй, а таксама пад сьцягамі Ізраілю і Грэцыі ў суправаджэньні ня менш як чатырох самалётаў NATO прыбылі ў порт Ізмаіл Адэскай вобласьці.
Як паведаміла амэрыканскае выданьне Forbes, гэта першы заход замежных грузавых караблёў ва Ўкраіну пасьля выхаду Расеі з дамоўленасьцяў аб даставах украінскага збожжа Чорным морам, якое цяпер пад расейскім кантролем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін скрытыкаваў збожжавую ініцыятыву ААН і паабяцаў «афрыканскім сябрам» бясплатна перадаць збожжаПаводле выданьня, караблі суправаджалі патрульны самалёт ВМС ЗША Р-8, армейскі «Чэленджэр» з радарам сканаваньня паверхні, бесьпілётнік ВПС ЗША RQ-4 і самалёт раньняга папярэджаньня Е-3. Ніводны з гэтых самалётаў ня нёс зброі, але зьнішчальнікі NATO, у тым ліку італьянскія Eurofighter і румынскія F-16, былі побач, у Румыніі.
«Тры грузавыя караблі не рабілі ніякіх намаганьняў, каб схаваць свае намеры. Усе яны ўключылі радыётранспондэры, зрабіўшы сваё месца знаходжаньня і курс бачнымі», — адзначаецца ў публікацыі.
Паводле выданьня, гэты праход замежных сухагрузаў у порт Украіны можа стаць сыгналам магчымасьці аднаўленьня бясьпечнага шляху для міжнародных перавозьнікаў.
«Застаецца адкрытым пытаньне, ці рызыкнуць якія-небудзь адпраўнікі працягваць дарогу да Адэсы, за 100 міляў на поўнач ад дэльты Дунаю. Дунайскія парты ня маюць магчымасьці цалкам замяніць Адэсу як збожжавы порт», — падкрэсьліваецца ў матэрыяле Forbes.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Рымскі заклікаў Расею аднавіць збожжавае пагадненьне- Збожжавую ўгоду, паводле якой харч вывозілі з заблякаваных Расеяй чарнаморскіх партоў, падпісалі летась у ліпені пры спрыяньні Турэччыны і ААН. Пагадненьне падаўжалі некалькі разоў. Апошні раз — 17 траўня.
- Адной з умоваў, якія выстаўляла Расея для падаўжэньня збожжавай угоды, было перападлучэньне «Россельхозбанка» да міжнароднай сыстэмы апрацоўкі банкаўскіх платаў SWIFT, ад якой ён быў адлучаны праз санкцыі. Таксама Масква настойвала на ліквідацыі перашкодаў для экспарту расейскага збожжа, угнаеньняў і паставак аміяку ў Эўропу цераз Украіну.
- У пачатку чэрвеня Ўкраіна абвінаваціла Расею ў новым прыпыненьні збожжавай ініцыятывы. У Кіеве сьцьвярджалі, што расейскі бок заблякаваў рэгістрацыю караблёў ува ўсіх украінскіх партах, і назвалі гэтыя дзеяньні «грубым парушэньнем» дамоўленасьцяў.
- У ліпені Расея заявіла аб аднабаковым выхадзе з збожжавых дамоўленасьцяў і папярэдзіла, што ўсе караблі ў Чорным моры будзе разглядаць як ваенныя цэлі.