У пераліку ёсьць і «Лукашэнка Мікалай Аляксандравіч», студэнт 1-га курсу Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Узрост і месца вучобы гэтага Мікалая супадаюць зь вядомымі фактамі пра малодшага сына Лукашэнкі, які скончыў першы год вучобы на біяфаку БДУ. Таму, імаверна, ідзецца акурат пра яго.
Тым часам малодшы сын Лукашэнкі праводзіць шмат часу з бацькам. Менавіта ён суправаджаў Лукашэнку-старэйшага ў паездцы ў Расею, дзе той у Санкт-Пецярбургу і на Валааме сустракаўся з кіраўніком Расеі Ўладзімірам Пуціным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка расказаў, дзе вучыцца ягоны сын Мікалай і як той дапамагаў у перамовах з УкраінайРашэньне выйшла 25 ліпеня, за тыдзень да суду над Патрыцыяй Сьвіцінай, якая адмовілася ад прэміі, прызначанай ёй Лукашэнкам, а затым апынулася на лаве падсудных. Яе пачнуць судзіць 1 жніўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Патрыцыю Сьвіціну, якая адмовілася ад прэміі Лукашэнкі, пачнуць судзіць 1 жніўня