Былы палітвязень зрабіў 3D-мадэль камэры на Валадарцы. ВІДЭА

Лявон Халатран, красавік 2023

Лявон Халатран у 2020 годзе правёў у СІЗА на Валадарскага ў камэры №69 некалькі месяцаў. Плянаваў зрабіць мадэль адразу па вызваленьні, але справа адкладалася.

«Атрымалася вельмі падобна да рэальнай камэры, там было даволі прымальна, усяго 13 чалавек і ўсім ёсьць, дзе спаць. Іншыя камэры значна горшыя і зараз умовы ў цэлым сталі нашмат больш жорсткімі», – напісаў ён у сябе ў Інстаграме, дзе выклаў відэа мадэлі.


Лявон – валянтэр штабу Віктара Бабарыкі, былы ўладальнік бару Ruin bar на Кастрычніцкай вуліцы ў Менску. Ён быў засуджаны на «хімію» за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 году. Ён правёў у зьняволеньні 342 дні, 22 траўня летась выйшаў на волю, цалкам адбыўшы пакараньне.

Цяпер Лявон жыве ў Польшчы, разам з партнэрамі адкрыў у цэнтры Варшавы бар BackDoor.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гутарка з былым палітвязьнем Лявонам Халатранам. Пра сьлёзы, антыдэпрэсанты і «ня той» Менск. ВІДЭА