У паведамленьні расейскага абароннага ведамства сьцьвярджаецца, што 16 дронаў зьнішчылі агнём сродкаў СПА, яшчэ 9 — падавілі сродкамі радыёэлектроннай барацьбы, і яны нібыта пацярпелі крушэньне ў акваторыі Чорнага мора і мыса Тарханкут, заяўляюць у Маскве. Паводле ведамства, пацярпелых і разбурэньняў у выніку няма.
Камандаваньне Паветраных сіл Украіны паведаміла пра налёт у ноч на 30 ліпеня 4 расейскіх дронаў «Шахед» іранскай вытворчасьці на Херсонскую і Днепрапятроўскую вобласьці. Усе яны былі зьбітыя, сьцьвярджаюць ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маскву зноў атакавалі дроны, два зь іх патрапілі ў вежы «Масква-Сіці»Улады ўкраінскіх рэгіёнаў інфармуюць пра наступствы абстрэлаў сваіх абласьцей расейскімі войскамі. Запароскую вобласьць за апошні дзень абстралялі больш як 70 разоў, удары зазналі 20 населеных пунктаў, заявіў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Юры Малашка. Паводле ягоных зьвестак, двое мясцовых жыхароў загінулі, яшчэ двое — атрымалі раненьні. Урон нанесены больш як 30 жылым дамах і абʼектам грамадзянскай інфраструктуры.
У Херсонскай вобласьці ў выніку абстрэлаў параненыя два чалавекі, паведаміў кіраўнік рэгіёну Аляксандар Пракудзін. Ён адзначае, што расейскія снарады патрапілі ў жылыя кварталы шэрагу населеных пунктаў, у прыватнасьці, па тэрыторыі завода ў Херсоне. «За мінулыя суткі супернік зьдзейсьніў 69 абстрэлаў, выпусьціўшы 313 снарадаў зь мінамётаў, артылерыі, „Градаў“, танкаў, авіяцыі і бесьпілётнікаў», — напісаў Пракудзін у сваім тэлеграм-канале.
Таксама ўначы працягваліся абстрэлы Харкаўскай вобласьці. Кіраўнік мясцовай адміністрацыі Алег Сінягубаў напісаў, што ёсьць пашкоджаньні прыватных жылых дамоў і гаспадарчых пабудоваў. Пацярпелых сярод цывільнага насельніцтва няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі іранскія дроны для вайны з Украінай зьбіраюць непаўналетнія студэнтыРадыё Свабода ня можа апэратыўна пацьвердзіць дакладнасьць падобнай інфармацыі ва ўмовах баявых дзеяньняў.
Расейскія ўлады ня раз адмаўлялі абвінавачваньні ў наўмысных ударах па цывільных мэтах ва Ўкраіне.
Напярэдадні Ўзброеныя сілы Ўкраіны заявілі, што ўкраінскія войскі «пасьпяхова нанесьлі ўдар па Чангарскім мосьце». Гэта найкарацейшы шлях з анэксаванага Крыму ў Мелітопаль і далей да паўднёвага фронту, дзе цяпер спрабуе наступаць украінскае войска, адзначае Расейская служба ВВС.