Пра гэта Рыбакоў заявіў 29 ліпеня ў праграме «Пытаньне нумар адзін» на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1». Паводле яго, на сустрэчах у верасьні беларуская дэлегацыя будзе ўздымаць тэмы санкцыяў у дачыненьні да Беларусі, і тое, што афіцыйны Менск называюць суагрэсарам у вайне Расеі супраць Украіны.
12 траўня ў прэс-службе Лукашэнкі заявілі, што генсакратар ААН Антонію Гутэрыш асабіста запрасіў Аляксандра Лукашэнку на саміт па Мэтах устойлівага разьвіцьця ў Нью-Ёрк.
6 ліпеня Лукашэнка заявіў, што «пакуль ня вырашыў», ці паедзе на саміт ААН у верасьні, адзначыўшы, што «параіцца са старэйшым братам (прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным — рэд.), бо «калі ён не паедзе, ну чаго мне безь яго туды ехаць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці даляціць Лукашэнка на саміт у Нью-Ёрк і навошта яго запрасіла ААН? Меркаваньні Паўла Латушкі і Крысьціны РыхтэрУ першым падобным саміце, які прайшоў у 2015 годзе, Лукашэнка ня ўдзельнічаў.
Галоўны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка 13 траўня ў камэнтары BPN падкрэсьліў, што Беларусі было аўтаматычна накіраванае «звычайнае тыповае запрашэньне» на саміт арганізацыі па МУР.
Дарадца Ціханоўскай у прававых пытаньнях Крысьціна Рыхтэр заявіла, што запрашэньне Лукашэнкі ў ААН не надае яму легітымнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка запатрабаваў не запрашаць Лукашэнку на саміт аб Мэтах устойлівага разьвіцьця ў Нью-Ёрку