Японія забараніла экспарт у Расею аўтамабіляў з рухавікамі, большымі за 1,9 літра. Беларусь у рашэньні ня згадваецца

Toyota Land Cruiser. Ілюстрацыйнае фота

Улады Японіі з 9 жніўня забараняюць экспарт вялікага пераліку тавараў у Расею, паведамляе Міністэрства эканомікі краіны.

Японія ў сувязі з працягам расейскай ваеннай агрэсіі супарць Украіны вырашыла спыніць экспарт у Расею аўтамабіляў з рухавікамі, большымі за 1,9 літра, а таксама:

  • гібрыдных аўтамабіляў, яхт, лякаматываў і чыгуначных складоў;
  • аўтазамкоў, крэслаў, шын для грузавікоў;
  • фарбавальнікаў;
  • фота- і кінэматаграфічнага матэрыялу;
  • воўны, бавоўны, ваты, трыкатажу і адзеньня;
  • фанэры і драўнянай масы;
  • цэмэнту, кафлі, каменю, асфальту;
  • шкляных і некаторых сталёвых, медных, нікелевых, алюмініевых, сьвінцовых, цынкавых вырабаў.

Міністэрства зазначае, што сьпіс будзе ўдакладнены да 2 жніўня. З красавіка 2022 году Японія забараніла экспарт у Расею аўтамабіляў, даражэйшых за 6 мільёнаў ен (каля 43 тысяч даляраў).

Беларусь у гэтай пастанове ўраду Японіі ня згадваецца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Токіё выказалі пратэст у сувязі з увядзеньнем расейскага сьвята перамогі над «мілітарысцкай Японіяй»