Праект «Кінакіпа» абзавёўся ўласным сайтам kinakipa.site, на якім выкладзеныя фільмы і сэрыялы па-беларуску. Раней праект прысутнічаў толькі ў сацыяльных сетках і карыстаўся вялікай папулярнасьцю сярод беларусаў, піша «Наша Ніва».
Колькасьць падпісчыкаў тэлеграм-каналу дасягае 12 000 чалавек.
Праект зьбірае збольшага замежныя фільмы зь беларускай агучкай або субтытрамі, але ёсьць і арыгінальныя беларускія стужкі. Сярод навінак — агучаныя па-беларуску сэрыялы «Апошнія з нас», «Дом цмока», «Вядзьмар», «Мандалорац», «Гамбіт каралевы», кінастужкі з субтытрамі: «Доктар Стрэндж у мультысусьвеце вар’яцтва» і «Тор: Каханьне і Гром».
Ёсьць у калекцыі і добра вядомыя гледачам «Гары Потэр», «Глядыятар», «Матрыца», «Амэлі», «Інтэрстэлар», «Палёт над гняздом зязюлі» і шмат якія іншыя фільмы. Агулам стужак на сайце больш за 700, зь іх больш за 40 — сэрыялы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Моўны навігатар у сеціве: па-беларуску — дзецямФільмы і сэрыялы выкладаліся праектам раней у тэлеграм-канале, але так праглядаць было нязручна, бо Тэлеграм — гэта ў першую чаргу мэсэнджар. Цяпер дастаткова націснуць кнопку «Play» на старонцы абранага фільму, каб паглядзець яго па-беларуску зь любой прылады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Настаўніца раіць, як дзецям эмігрантаў лепш за ўсё вучыць беларускую мову