Аўтары новага праекту bellit.info так бачаць сваю місію:
«Пішам пра літаратуру ў Беларусі і па-за яе межамі, паведамляем пра навінкі выдавецтваў, акумулюем наяўную інфармацыю пра беларускіх літаратараў безадносна да ўзросту і часу нараджэньня, мову і стыль пісьма (біяграфістыку, нэкрапалістыку, архіўныя дадзеныя), зьбіраем зьвесткі пра літаратурную пэрыёдыку, выдавецтвы, онлайн-праекты, у тым ліку аўдыёвізуальныя і базу экранізацый літаратурных твораў.
Усе гэтыя бакі літаратурнага жыцьця будуць адлюстроўвацца ў адпаведных разьдзелах — «Пэрсаналіі», «Бібліятэка», «Мэдыя», «Аўдыё», «Відэа», «Архіў», «Нэкропаль». Безумоўна, мы будзем гаварыць і пра літаратуру іншых краін, каб мець магчымасьць разглядаць беларускае слова ў шырэйшай пэрспэктыве, але найперш прысьвяцім нашу працу літаратуры сваёй».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі заблякавалі найбуйнейшую онлайн‑бібліятэку беларускай літаратуры Kamunikat.org- Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў — недзяржаўная некамэрцыйная арганізацыя, заснаваная ў 2022 годзе ў Вільні (Літва).
- Мэты арганізацыі — пашырэньне прасторы беларускай літаратуры ў сьвеце, інфармаваньне беларускіх літаратараў і грамадзкасьці, абарона аўтарскага права, арганізацыя літаратурных мерапрыемстваў, адукацыйных праектаў у сфэры літаратуры і літаратуразнаўства як у Беларусі, так і па-за яе межамі.
- Арганізацыя паўстала з ініцыятывы пісьменьніка і перакладчыка Дзьмітрыя Плакса.