Апошнім часам рэжым Лукашэнкі ўсяляк намагаецца сьцерці памяць пра Кастуся Каліноўскага. Расказваем, чаму.
- Толькі цягам апошняга году ў Менску закрылі бар «Каліноўскі», перад гэтым туды спрабавалі патрапіць прапагандысты Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая.
- У Старых Дарогах у прыватным музэі ўжо спачылага Анатоля Белага зьнік барэльеф у гонар Кастуся Каліноўскага.
- На гістфаку БДУ падчас рамонту зьнішчылі керамічнае пано Каліноўскага і яго паўстанцаў.
- Крыніцы Свабоды сьцьвярджаюць, што падчас праверкі бібліятэчных фондаў загадана схаваць глыбока ў архівы ўсе кнігі пра паўстаньне 1863 году і асобу Кастуся Каліноўскага.
- Зусім нядаўна ў Горадні загадкава зьнік памятны знак у гонар паўстанцаў, а на яго месцы зьявілася дошка ў гонар савецкіх чыгуначнікаў-падпольшчыкаў.
Расказваем, як прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі спрабуюць сьцерці памяць пра Кастуся Каліноўскага і чаму памяць пра антырасейскае паўстаньне 1863 году і яго лідэра становіцца настолькі нязручнай для беларускага афіцыёзу, пры тым што зусім нядаўна сытуацыя была амаль процілеглай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці добра вы ведаеце эпоху і герояў паўстаньня Кастуся Каліноўскага? ТЭСТ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні на вакзале знак у гонар паўстанцаў Каліноўскага замянілі на дошку пра савецкіх партызанаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская на Падляшшы ўшанавала памяць паўстанцаў Каліноўскага і забітых праваслаўных беларусаў