Афіцыйнага запрашэньня на Алімпіяду ў Парыжы не атрымае і Гватэмала. Сяброўства яе НАК у міжнароднай арганізацыі з 15 верасьня 2022 году часова прыпынена праз канфлікт НАК з уладамі дзяржавы.
Міжнародны алімпійскі камітэт накіраваў 203 нацыянальным камітэтам афіцыйнае запрашэньне аб удзеле ў ХХХІІІ Алімпійскіх гульнях, якія адбудуцца ў Парыжы (Францыя) у 2024 годзе.
Як вынікае з паведамленьня прэсавай службы Міжнароднага алімпійскага камітэту, на Алімпіяду не атрымаюць запрашэньня нацыянальныя алімпійскія камітэты Беларусі, Расеі і Гватэмалы.
Рашэньне аб індывідуальным удзеле спартоўцаў зь Беларусі і Расеі ў нэўтральным статусе ўхваляць пазьней.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У МАК заявілі, што не запросяць Беларусь і Расею да ўдзелу ў Алімпіядзе 2024 годуТаксама запрашэньні Беларусі, Расеі і Гватэмале ня прыйдуць і на зімовыя Алімпійскія гульні, што адбудуцца ў італьянскай Картыне-д’Ампэца ў 2026 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рада Эўропы патрабуе забараніць беларускім і расейскім спартоўцам удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях