Ужо сёньня: дзень народзінаў друкара Марціна Кухты

Марцін Кухта

Падзеі 26 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1097 — у «Аповесьці мінулых гадоў» упершыню згадваецца горад Пінск.

Пінск 1910-1939

1511 — Наваградак атрымаў магдэбурскае права.

Наваградак (гравюра 1863 г.)

1956 — прэзыдэнт Эгіпту Гамаль Абдэль Насэр абвясьціў нацыяналізацыю Суэцкага каналу.

1957 — СССР запусьціў першую шматступеневую міжкантынэнтальную балістычную ракету.

1997 — у Менску адбыўся Другі зьезд беларусаў сьвету.

У гэты дзень нарадзіліся

1856 Бэрнард Шоў, брытанскі і ірляндзкі драматург.

1875Карл Густаў Юнг, швайцарскі псыхааналітык.

1875Марцін Кухта, друкар, выдавец кніг на беларускай, расейскай, польскай і літоўскай мовах.

«У краіне светлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты»


Максім Багдановіч, 1917 г.

Выдадзеная ў друкарні Марціна Кухты кніга Максіма Багдановіча, 1913.

​1896Уладзімер Варава, беларускі пісьменьнік і журналіст.

1949 Марыя Мацюкевіч, беларуская настаўніца.

1952Генадзь Кулажанка, беларускі гісторык.

1965Зьміцер Саўка, беларускі філёляг і мовазнаўца.​

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акадэмік бяз званьня і кайстра з сальтысонам

У памяці

1931 —​ Міхал Пятроўскі, беларускі хадэцкі дзяяч, каталіцкі сьвятар, прыхільнік беларусізацыі касьцёлу ў Беларусі.

1933 Францішак Грынкевіч, ксёндз, беларускі каталіцкі дзяяч.