Судзяць беларуса, якога затрымалі пасьля вяртаньня з Польшчы

Судовая заля ў горадзенскім судзе. Ілюстрацыйнае фота

Жыхара Скідаля Міхаіла Мякеку, якога затрымалі ў сьнежні пасьля вяртаньня з Польшчы, будуць судзіць паводле чатырох крымінальных артыкулаў, піша «Медиазона» з спасылкай на расклад судовых паседжаньняў.

Падсуднага абвінавачваюць у распальваньні варожасьці, грубым парушэньні грамадзкага парадку, гвалце ў дачыненьні да службовай асобы, паклёпе на Лукашэнку, піша «Вясна».

Справу разглядае судзьдзя Сянько ў Горадзенскім абласным судзе.

Праваабаронцы пішуць, што мужчына жыў у Польшчы паўтара года і ў сьнежні вярнуўся ў Беларусь. Паводле вэрсіі сілавікоў, у Польшчы ён зарэгістраваўся ў пляне «Перамога». Таксама ён нібыта пісаў паведамленьні з пагрозамі сілавікам.

У чэрвені Міхаілу Мякеку КДБ дадаў у «тэрарыстычны» сьпіс, разам з актывістам Паўлам Белавусам і журналістам Дзьмітрыем Семчанкам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 31 сакавіка: Менчука затрымалі з-за падазрэньняў «у сувязях са спэцслужбамі Ўкраіны і Польшчы»