«Ужо вернута каля 50 працэнтаў таго, што першапачаткова было захоплена», — сказаў Блінкен.
«Гэта ўсё яшчэ адносна раньнія дні контранаступу. Гэта цяжка. Гэта не завершыцца на працягу наступнага тыдня ці двух. Мы ўсё яшчэ разьлічваем, на мой погляд, на некалькі месяцаў», — дадаў ён.
На пытаньне, ці атрымае Ўкраіна зьнішчальнікі F-16 амэрыканскай вытворчасьці, Блінкен сказаў, што верыць у гэта.
«І важна засяродзіцца на тым, каб пераканацца, што, калі яны гэта зробяць, яны будуць належным чынам навучаны, яны змогуць абслугоўваць самалёты і выкарыстоўваць іх з розумам», — сказаў ён.
Напярэдадні прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі выказаў надзею, што контранаступ украінскай арміі «набярэ абароты» пасьля павольнага пачатку. Ён адзначыў, што, нягледзячы на цяжкасьці, ва УСУ ёсьць прасоўваньне.
З пачатку ў чэрвені ўкраінскага контранаступу баі аказаліся больш жорсткімі, чым чакалі некаторыя экспэрты, часта прагрэс вымяраецца сотнямі мэтраў, а не дзясяткамі кілямэтраў. Украіна спадзяецца выкарыстоўваць контранаступ, каб выцесьніць значную колькасьць расейскіх войскаў з украінскай зямлі і пераламіць ход вайны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адэса пасьля расейскага ракетнага ўдару. ФОТАГАЛЕРЭЯ