Дата дня
24 ліпеня 1934 году ў вёсцы Глыбачка Вушацкага раёну нарадзіўся Генадзь Гарбук, беларускі актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі (1980). У 1958 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, пасьля працаваў акторам у віцебскім драматычным тэатры імя Якуба Коласа. З 1962 году і да самай сьмерці Гарбук працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.
Партфоліё актора налічвае больш за сотню роляў у тэатры і кіно. Генадзь Гарбук — гэта Васіль у спэктаклі і фільме «Людзі на балоце» паводле Івана Мележа, Сымон у «Раскіданым гнязьдзе» Янкі Купалы, Зёлкін у «Хто сьмяецца апошнім» паводле Кандрата Крапівы і дзясяткі іншых роляў.
Памёр 7 лютага 2018 году, пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вянок памяці. Генадзь ГарбукУ гэты дзень
1198 — заснаваны горад Рыга.
1618 — пабачыў сьвет першы беларускі лемантар. Называўся ён «Букварь языка славенска Писаній чтенія оучитися хотящимъ, в полезное руковоженіе» і быў надрукаваны ў Еўі (цяпер гэта мястэчка Вевіс у Літве).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Споўнілася 400 гадоў першаму ў сьвеце «Буквару», выдадзенаму продкамі беларусаў1993 — у Лідзе адкрылі помнік Францішку Скарыну.
Instagram Скарыны: Жыцьцё першадрукара ў 13 падарожжах
1993 — канец адзінай рублёвай зоны краінаў СНД, апублікавана паведамленьне Цэнтральнага банку Расеі аб спыненьні хаджэньня купюраў савецкага ўзору.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як «беларускі талер» шукалі ў Швайцарыі, а калі не знайшлі, увялі рубель2007 — у Наваградку адкрылі мэмарыяльны комплекс на месцы былога гета. З гэтага гета ў верасьні 1943 году праз тайна выкапаны тунэль уцяклі 250 вязьняў.
У гэты дзень нарадзіліся
1761 — Якуб Ясінскі, вайсковы і палітычны дзяяч Рэчы Паспалітай, генэрал, інжынэр і паэт; кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году ў Вялікім Княстве Літоўскім.
1783 — Сымон Балівар, змагар за незалежнасьць ад Гішпаніі калёніяў у Лацінскай Амэрыцы.
1802 — Аляксандар Дзюма (бацька), францускі пісьменьнік.
1820 — Люцыян Крашэўскі, беларускі і польскі мастак, фатограф.
1828 — Мікалай Чарнышэўскі, расейскі літаратурны крытык і публіцыст.
1860 — Альфонс Муха, чэскі мастак.
1896 — Аляксандар Орса, беларускі пэдагог і грамадзка-культурны дзяяч. Займаў пасаду дырэктара славутай Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Рэгенсбургу — вучэльні, якая выхавала эліту беларускай паваеннай эміграцыі.
1911 — Анатоль Астрэйка, беларускі паэт-песеньнік.
1926 — Вольга Церашчатава, беларуская мастацтвазнаўца.
1948 — Ян Матусевіч, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч, сьвятар.
1950 — Генадзь Грушавы, беларускі філёзаф, грамадзкі дзяяч, стваральнік і кіраўнік фонду «Дзецям Чарнобылю».
У памяці
1887 — Іван Барычэўскі, беларускі археоляг, гісторык, фальклярыст і этнограф.
1921 — у Маскве пасьля апэрацыі памёр Сьцяпан Булат, нацыянал-бальшавік, журналіст, рэдактар газэты «Савецкая Беларусь».
1927 — Акутагава Руноскэ, японскі паэт і пісьменьнік.
2003 — Сяргей Кавалёў, беларускі гісторык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ужо сёньня: сфармавалі ўрад БНР