Міністэрства зьмены клімату і грамадзянскай абароны заявіла, што гэта была «самая маштабная эвакуацыя празь лясны пажар у краіне». Мясцовая паліцыя паведаміла, што 16 000 чалавек эвакуаваныя па сушы і 3 000 па моры з 12 вёсак і некалькіх гатэляў, ахвяраў няма, піша Associated Press.
6 чалавек ненадоўга шпіталізавалі з праблемамі з дыханьнем, пазьней іх адпусьцілі.
У нядзелю раніцай да 266 пажарных і 49 машын на зямлі далучыліся 5 верталётаў і 10 самалётаў — 7 грэцкіх, 2 турэцкіх і 1 харвацкі, каб дапамагчы патушыць лясны пажар, паведамілі ўлады.
У горнай частцы Родасу, на актыўным фронце ляснога пажару, пажарныя спрабуюць спыніць распаўсюджваньне агню на бліжэйшыя густыя лясы.
Частку эвакуяваных, у тым ліку турыстаў, разьмяшчаюць у іншых гатэлях, спартовых залях і канфэрэнц-цэнтрах. Суднаходная кампанія прапанавала для разьмяшчэньня адзін са сваіх караблёў. Мэнэджэры эвакуаваных з гатэляў людзей шукаюць сваіх былых кліентаў, каб зьвязацца зь іхнымі турапэратарамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні і Высокім у нядзелю тэмпэратура паветра паставіла новыя рэкордыІншыя наведвальнікі выспы накіраваліся ў аэрапорт, каб паспрабаваць паляцець дадому. Міністэрства замежных спраў Грэцыі абвясьціла, што каардынуе дзеяньні з амбасадамі, каб дапамагчы тым, хто пакінуў свае праязныя дакумэнты падчас эвакуацыі.
Улады пазначылі беспрэцэдэнтна вялікую частку мацерыка, усю ўсходнюю частку цэнтральнай і паўднёвай Грэцыі, а таксама астравы Эвія і Родас, а таксама вялікія ўчасткі на паўднёвым захадзе, катэгорыяй «5», пад самай высокай рызыкай узьнікненьня пажараў у нядзелю. Яшчэ адзін кавалак Грэцыі аднесены да катэгорыі «4», гэта «вельмі высокая рызыка».
Чакаецца, што тэмпэратура дасягне 43 градусаў па Цэльсію ў сталіцы, Атэнах, у нядзелю і 45 градусаў па Цэльсіі на ўнутраных раўнінах цэнтральнай Грэцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэкордная сьпякота ў Эўропе: дзе будзе найбольш горача