Паўночная Карэя выпусьціла «некалькі крылатых ракет» у Жоўтае мора паміж Кітаем і Карэйскім паўвостравам, паведаміла 22 ліпеня паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap са спасылкай на Аб'яднаны камітэт начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі.
Запуск, які, паводле агенцтва Yonhap, адбыўся каля 4-ай гадзіны раніцы па мясцовым часе, адбыўся ўсяго праз тры дні пасьля таго, як 19 ліпеня Паўночная Карэя выпусьціла дзьве балістычныя ракеты ля супрацьлеглага ўзьбярэжжа, у бок Японскага мора, на фоне росту напружанасьці на паўвостраве.
На мінулым тыдні Паўночная Карэя выпрабавала зброю, якую назвала ўдасканаленай ракетай далёкага радыюсу дзеяньня. Пхэньян таксама прыгразіў зьбіць амэрыканскі вайсковы самалёт-выведнік, які, паводле КНДР, ажыцьцяўляў «варожы шпіянаж» паблізу паўночнакарэйскай тэрыторыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Салдат арміі ЗША ўцёк з Паўднёвай Карэі ў КНДР. Яго там маглі затрымаць