У Менску праверылі 1021 прадуктовую краму, у 878 зь іх (86%) знайшлі парушэньні санітарна-эпідэміялягічнага заканадаўства.
Як расказала агенцтву «Минск-Новости» доктар-гігіеніст Менскага гарадзкога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Вольга Цімашэнка, самыя частыя парушэньні:
- Прадукты без патрабаваных зьвестак на маркіроўцы — у 22% выпадкаў;
- Скончыўся тэрмін прыдатнасьці — 18%;
- Невыкананьне тэмпэратурнага рэжыму і ўмоваў захоўваньня — 10%;
- Адсутнасьць дакумэнтаў — 9%.
Пасьля праверак з продажу канфіскавалі 21,5 тоны патэнцыйна небясьпечнай харчовай прадукцыі, выдалі 400 рэкамэндацыйных прадпісаньняў, аштрафавалі 305 юрыдычных і 425 адказных службовых асобаў, прыпынілі працу 89 аб’ектаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праверка за каўбасу і крыміналка за рэкляму на FM-станцыі: Як улады караюць за рост цэнаў