Кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа наведвае Данбас са знакам Z на вопратцы, прызнаецца, што вывозіць адтуль дзяцей у Беларусь, і пагражае сьвету ядзернай зброяй. Хто такі Дзьмітрый Шаўцоў і што адбываецца з Чырвоным Крыжам у Беларусі.
Пра гэта расказвае журналіст Свабоды Зьміцер Панкавец.
Падчас папярэдняй паездкі Шаўцова на акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі яго заўважылі ў камуфляжы і зь літарай Z на рукаве, якую выкарыстоўваюць прыхільнікі расейскай вайны ва Ўкраіне, хоць статут Чырвонага Крыжа патрабуе ад сяброў арганізацыі заставацца нэўтральнымі. Міжнародны Чырвоны Крыж адхрысьціўся ад паездак Шаўцова на акупаваны Расеяй Данбас.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве заклікалі выключыць Беларускі Чырвоны Крыж зь міжнароднай арганізацыі19 ліпеня з заклікам да Міжнароднага крымінальнага суду выдаць ордэр на арышт Дзьмітрыя Шаўцова выступіў міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба.