Вынясеньне прысуду па справе палітвязьняў Юліі Юргілевіч і Паўла Мажэйкі адклалі

Юлія Юргілевіч і Павал Мажэйка

Вырак палітвязьням мусілі агучыць 20 ліпеня, паведамляе «Новы час».

Сёньня адвакатка Юлія Юргілевіч і журналіст Павал Мажэйка мусілі выступіць з апошнім словам, пасьля гэтага чакалася вынясеньне выраку.

Аднак пракурор нечакана запрасіў далучыць скрыншоты камэнтароў у інтэрнэце, атрыманых праз КДБ, і ў сувязі з гэтым запрасіў працягнуць судовае паседжаньне, але ўжо ў закрытым рэжыме.

Паводле абвінавачаньня, спатрэбіцца камэнтар спэцыяліста па бясьпекі адносна гэтых скрыншотаў, а закрыты рэжым працэсу патрэбны, каб захаваць таямніцу яго асобы, піша «Новы час».

  • Адвакатку і журналіста абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 361-4 КК за «іншае садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці, зьдзейсьненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове».
  • Пракурор запатрабаваў для іх па 6 гадоў турмы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракурор запатрабаваў для Юліі Юргілевіч і Паўла Мажэйкі па 6 гадоў зьняволеньня