На працэсе супраць Юліі Юргілевіч і Паўла Мажэйкі адбыліся судовыя спрэчкі. Пракурор запатрабаваў для іх па 6 гадоў турмы.
20 ліпеня абвінавачаным дадуць выступіць з апошнім словам, піша Белсат.
Адвакатку і журналіста абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 361-4 КК за «іншае садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці, зьдзейсьненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове».
Паводле матэрыялаў справы, Юлія перадала Паўлу інфармацыю пра пазбаўленьне яе адвакацкай ліцэнзіі, а таксама зьвесткі пра разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні Алеся Пушкіна і прызначэньне яму пакараньня. Абвінавачаньне ўпэўнена, што Мажэйка перадаў гэтыя зьвесткі для публікацыі на «Белсат».