Кіраўнік Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзьмітры Шаўцоў падчас сваёй чарговай паездкі на Данбас перадаў гуманітарную дапамогу і зьняўся ў рэпартажы тэлеканала «Беларусь-1», дзе прызнаўся, што яго арганізацыя бярэ ўдзел у вывазе дзяцей з Украіны. На гэта зьвярнуў увагу сайт «Зеркало».
«Мяне да глыбіні душы абурыў той факт, калі абвінавацілі Беларусь у тым, што мы выкрадаем дзяцей, якія прыяжджаюць да нас на аздараўленьне. І шчыра кажучы, справа ў тым, што і беларускі Чырвоны Крыж прымаў у гэтым — і прымае, і будзе прымаць — актыўны ўдзел», — заявіў Дзьмітры Шаўцоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Радыё Свабода выпусьціла фільм пра тое, як Расея выкрадала ўкраінскіх дзяцей. ВІДЭА«Мы клапоцімся пра дзетак, дорым ім падарункі, разам з фондам Талая робім усё, каб яны забылі аб жахах вайны і перадыхнулі, адчулі, што ёсьць астравок шчасьця, — працягнуў Шаўцоў. — Мы дапамагаем усім, хто мае патрэбу ў дапамозе».
Падчас сваёй папярэдняй паездкі на акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі Шаўцова заўважылі ў камуфляжы і зь літарай Z на рукаве, якую выкарыстоўваюць прыхільнікі расейскай вайны ва Ўкраіне, хаця статут Чырвонага Крыжа патрабуе ад сяброў арганізацыі заставацца нэўтральнымі. У Міжнародным камітэце Чырвонага Крыжа заявілі, што вывучаюць гэты інцыдэнт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзіцячы амбудсмэн РФ абмеркавала зь беларускім амбасадарам далейшую дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у БеларусьПадчас паездак на адпачынак у Беларусь украінскія дзеці зазнаюць узьдзеяньне праўладнай і прарасейскай прапаганды — наядаўнім прыкладам стаў выступ у летніку «Дубрава» сясьцёр Грузьдзевых, якія са сцэны на вачах у дзяцей пажадалі прэзыдэнтам Байдэну і Зяленскаму «здохнуць», а Пуціну «квітнець».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская папрасіла Сэнат Італіі дапамагчы са стварэньнем трыбуналу над Лукашэнкам