Прызначаны Расеяй «кіраўнік» паўвострава Сяргей Аксёнаў паведаміў, што ўначы Крым падвергся нападу бесьпілётнікаў. Паводле тэлеграм-канала «Крымский ветер», на палігоне ва ўсходняй частцы Крыму цяпер гарыць склад боепрыпасаў.
Праз пажар на палігоне ў Крыме перакрылі трасу «Таўрыда», паведаміў прызначаны Расеяй «кіраўнік» паўвострава Сяргей Аксёнаў.
Раней ён напісаў, што ўначы на Крым напалі бесьпілётнікі. Па яго словах, сілы СПА зьбілі дзевяць БПЛА.
Паводле шэрагу мясцовых тэлеграм-каналаў, на палігоне ва ўсходняй частцы Крыма гарыць і выбухае склад боепрыпасаў, «Крымский ветер» з спасылкай на мясцовых жыхароў піша, што ў склад «было тры прылёты».
Ад пажару на палігоне ў Крыме эвакуююць вёскі Крынічкі, Айвазаўскае, Абрыкосаўка і Прыветнае (агулам больш за 2 тысячы чалавек), удакладняе мясцовае «МНС». Людзей разьмесьцяць у школах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускіх школьнікаў адправілі на адпачынак у анэксаны Крым ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі прапанавалі вазіць турыстаў у акупаваны Крым на дэсантных караблях і праз анэксаваныя тэрыторыі