Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх школьнікаў адправілі на адпачынак у анэксаны Крым


Міжнародны дзіцячы цэнтар «Артэк», архіўнае ілюстрацыйнае фота
Міжнародны дзіцячы цэнтар «Артэк», архіўнае ілюстрацыйнае фота

24 беларускіх школьнікаў днямі адправілі на адпачынак у міжнародны дзіцячы цэнтар «Артэк», разьмешчаны на тэрыторыі анэксаванага Расеяй Крыму. Пра гэта паведаміў «Руский дом в Минске».

У групу ўвайшлі 24 беларусы-пераможцы расейскага конкурсу для школьнікаў і студэнтаў «Вялікая Перамена». Дзеці правядуць у лягеры цэлую зьмену.

  • Расея анэксавала Крым у 2014 годзе. У верасьні 2022 году прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб анэксіі Херсонскай, Запароскай, Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны.
  • Кіеў і краіны Захаду загадзя абвясьцілі, што ні пры якіх абставінах не прызнаюць анэксію. Украіна заявіла, што будзе ўзброеным шляхам змагацца за вяртаньне акупаваных тэрыторый пад свой кантроль.
  • Беларусь юрыдычна пакуль так і не прызнала Крым расейскім.
  • Паводле ўкраінскага заканадаўства, нелегальнае наведваньне Крыму (праз Расею) перасьледуецца па законе. Яно лічыцца парушэньнем правілаў уезду на часова акупаваную тэрыторыю і пагражае штрафам, дэпартацыяй, арыштам, у асобных выпадках — пазбаўленьнем волі.
  • Арганізацыя «Руский дом» пэрыядычна адпраўляе беларускіх дзяцей у акупаваны Крым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG