На яе думку, «калі даклад з такім заклікам зьявіўся, далей ён становіцца парадкам дня эўрапарлямэнтарыяў».
«Публічныя выступленьні дэпутатаў Эўрапарлямэнту для нас вельмі важныя — гэта сыгнал падтрымкі беларусаў, — заявіла Рыхтэр. — Сыгнал да таго, што эўрапарлямэнтарыі разумеюць: рэжым Лукашэнкі і яго прадстаўнікі ўчыняюць злачынствы. Тым ня менш, меркаваньне дэпутатаў наўрад ці стане ключавым у рашэньні пракурора МКС выдаць ордэр на Лукашэнку».
Яна лічыць, што лабіяваньне запыту на выдачу ордэра дазволіць «перадаць сытуацыю вакол Беларусі пракурору МУС».
«Для дзяржаў гэта нічога не каштуе, а юрыдычныя наступствы зусім іншыя. Пракурор павінен будзе адрэагаваць, а яго адмову пачынаць расьсьледаваньне можна абскардзіць», — рэзюмавала Рыхтэр.
Камітэт Эўрапейскага парлямэнту па замежных справах 18 ліпеня ўхваліў даклад, у якім заклікаў МКС выдаць ордэр на арышт Аляксандра Лукашэнкі, як гэта было зроблена ў дачыненьні да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай пры прэзыдэнце РФ па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эўрапарлямэнце заклікалі Міжнародны крымінальны суд выдаць ордэр на арышт Лукашэнкі