15 чэрвеня ў другім чытаньні праект закону прынялі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. 30 чэрвеня ён быў ухвалены Саветам Рэспублікі, нагадвае BPN.
Тэкст дакумэнта быў апублікаваны ў траўні. У адпаведнасьці зь ім «апалчэнцы» будуць надзелены правам прымяняць фізычную сілу і зброю. Асноўная задача апалчэньня заключаецца ў аказаньні садзейнічаньня тэрытарыяльным органам унутраных спраў пры забесьпячэньні ваеннага становішча, абароне ўласнасьці «ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў».
У дакумэнце вызначаныя «парадак кіраваньня народным апалчэньнем, фармаваньня, камплектаваньня і дысьлякацыі атрадаў народнага апалчэньня, выкананьня імі задач», а таксама «паўнамоцтвы дзяржаўных органаў і службовых асоб у сфэры дзейнасьці народнага апалчэньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Двухкілямэтровая калёна тэхнікі прыехала ў лягер у вёсцы Цэль. Спадарожнікавы здымакЗгодна з законапраектам, парадак фармаваньня і расфармаваньня народнага апалчэньня, яго камплектаваньня, вядзеньня ўліку добраахвотнікаў будзе вызначаць урад.
3 чэрвеня 2022 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што з улікам «нэгатыўнага ўкраінскага вопыту» прыняў рашэньне «на ўсялякі выпадак пры кожным сельскім савеце мець вось гэтае народнае апалчэньне, групу людзей».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка прыгравае на грудзях гадзюку». Украінскі вайсковы экспэрт ацэньвае шанцы каліноўцаў супраць вагнэраўцаў