«Мы імкнемсяся рэалізаваць той унікальны багаты досьвед які ёсьць у падразьдзяленьнях НКВД, калі яны выяўлялі дывэрсантаў, паліцаяў, калябарацыяністаў, якія хаваліся ў нашых лясах», — заявіў Карпянкоў 14 ліпеня ў Гомлі падчас праверкі баявой гатоўнасьці новага атраду спэцыяльнага прызначэньня «Буран».
Паводле Карпянкова, новыя атрады спэцназу МУС «здольныя выконваць задачу і ў цывільным адзеньні, высочваючы, і ў цяжкім абмундзіраваньні, праводзячы армейскія спэцапэрацыі».
«Такія групы [у НКВД], яны называліся чэкісцка-вайсковыя. Гэта вось менавіта ў шчыльным узаемадзеяньні з крымінальнай міліцыяй мы падрыхтуем падразьдзяленьні, якія будуць у сабе спалучаць вось гэты вопыт чэкісцка-вайсковых груп», — заявіў Карпянкоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі стварылі тры новыя атрады спэцназу МУС- Унутраныя войскі МУС Беларусі актыўна задзейнічалі ў падаўленьні масавых пратэстаў у 2020 годзе, іх таксама прыцягвалі да разгону вулічных акцый у ранейшыя гады.
- Сёлета ў Берасьці, Гомлі і Менску стварылі тры новыя атрады спэцназу ўнутраных войскаў МУС Беларусі. У іх набралі кантрактнікаў з вопытам службы ў МУС сама меней 3-5 гадоў. Як казаў Мікалай Карпянкоў, атрады прызначаныя для «вядзеньня баявых дзеяньняў, барацьбы з дывэрсійна-выведвальнымі групамі, незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі ў асаблівы пэрыяд».