Валер Сахашчык прысутнічаў на мерапрыемствах саміту NATO ў Вільні, прысьвечаных беларускай тэматыцы.
Ніжэй публікуем некалькі цытатаў з гутаркі, інтэрвію цалкам глядзіце на відэа:
Валер Сахашчык: Пасьля таго як пачалі гаварыць пра разьмяшчэньне ядзернай зброі і групы «Вагнэр» на тэрыторыі Беларусі, Беларусь у парадку дня ўсіх нашых суседзяў, краінаў NATO, і ўсе працуюць над стратэгіяй адносна Беларусі. Бо ўсе бачаць вялікую пагрозу.
— А што NATO магло б зрабіць адносна Беларусі?
— Найлепшае — гэта палітычны ціск. Ніхто ня будзе вырашаць справу ваеннымі дзеяньнямі. Эканамічныя санкцыі маглі б быць мацнейшыя. Я мяркую, што палітычны ціск мог бы прывесьці да зьмены сытуацыі ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці Беларусі трэба ў будучыні ўступіць у NATO? Адказвае Сьвятлана Ціханоўская— У Беларусі людзі выхаваныя на постсавецкай рыторыцы, паводле якой NATO — гэта ворагі. Як беларусы ўспрымуць удзел у такім мерапрыемстве вас і Сьвятланы Ціханоўскай?
— Я калісьці таксама быў пад уплывам савецкай прапаганды. Я быў афіцэрам савецкай арміі, мы былі гатовыя ісьці атакаваць Эўропу. Але потым, калі я стаў вольным чалавекам, я ўбачыў, што ў Эўропе жывуць такія самыя людзі, як і мы. Няма няма чаго дзяліць і няма за што ваяваць адным з аднымі.
Жыцьцё ў Эўропе лепшае за беларускае і тым больш за расейскае. І за ўзор трэба браць сабе Эўропу. Нашыя дзяды былі эўрапейскай нацыяй. Мы былі Эўропай. Азіяцкая дэспатыя прыйшла да нас пазьней. Беларусы павінны вярнуцца да свайго гістарычнага шляху.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Закулісьсе саміту NATO: Ажыятаж вакол Ціханоўскай і чаму задаволеныя ўкраінцы— Уступіць у NATO ў будучыні?
— Чаму не? Гэта справа, якую павінная вырашаць уся нацыя. На мой погляд, так было б нашмат спакайней і бясьпечней.
— А ці не справакавала б гэта Расею на пэўныя дзеяньні?
— Усё павінна вырашацца шляхам дэмакратыі. На сёньняшні дзень вялікі ўплыў прапаганды, расейскай і прарасейскай. Але нават пад гэтым уплывам мы бачым, што меншасьць беларусаў падтрымліваюць Расею, абʼяднаньне зь ёй, разьмяшчэньне ў Беларусі ядзернай зброі і групы «Вагнэр». А калі людзі будуць мець магчымасьць атрымліваць інфармацыю, то сытуацыя значна зьменіцца. Я ўпэўнены, што абсалютная большасьць людзей выкажа жаданьне жыць у Эўропе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У камюніке саміту NATO Беларусь заклікалі «спыніць зламысную дзейнасьць супраць суседзяў»