«Маладыя людзі ўбачылі краму, на фасадзе якой знаходзіўся дзяржаўны сьцяг. Падлеткі сарвалі сьцяг і кінулі яго на зямлю. Празь некалькі хвілін яны сарвалі сьцяг з фасаду яшчэ аднаго будынку», — паведаміў Сьледчы камітэт Беларусі.
На падлеткаў завялі крымінальную справу паводле арт. 370 КК («Зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў»). Ім пагражае да 3 год зьняволеньня.
7 ліпеня СК паведаміў аб крымінальнай справе па гэтым жа артыкуле ў дачыненьні да 18-гадовага жыхара Віцебска. У траўні Сьледчы камітэт заяўляў, што з пачатку 2023 года завялі сем крымінальных спраў па арт. 370.
Праваабаронцы, як правіла, кваліфікуюць справы па гэтым артыкуле як палітычна матываваныя. Многія фігуранты спраў па арт. 370 КК былі прызнаныя палітвязьнямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 11 ліпеня: 2 гадамі калёніі пакаралі былога манаха за «абразу» Лукашэнкі