Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў і кіраўнікі 11 заходніх краін падпісалі мэмарандум аб стварэньні кааліцыі для падрыхтоўкі ўкраінскіх пілётаў на зьнішчальніках F-16, паведаміла прэс-служба міністэрства.
У кааліцыю, акрамя Ўкраіны, увайшлі Данія, Вялікая Брытанія, Бэльгія, Нідэрлянды, Люксэмбург, Нарвэгія, Польшча, Партугалія, Румынія, Швэцыя і Канада.
Акрамя таго, як падкрэсьліў Рэзьнікаў, ёсьць магчымасьць уключэньня ў праграму навучаньня іншых відаў зьнішчальнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Украіны адрэгаваў на вынікі саміту: «Наш шлях у NATO стаў карацейшым»Паводле інфармацыі Reuters, украінскія пілёты пачнуць трэнавацца на F-16 у жніўні ў Даніі. Паралельна навучаньне правядуць у Румыніі, дзе для гэтага зробяць трэнавальны цэнтар.
Раней Аляксей Рэзьнікаў заяўляў, што для навучаньня кіраваньню зьнішчальнікамі F-16 украінскім вайсковым лётчыкам спатрэбіцца каля чатырох месяцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікая Брытанія, Францыя і Нямеччына на саміце NATO заявілі пра новыя пакеты дапамогі Ўкраіне