Тарас Цялькоўскі праедзе 1000 км на ровары, каб паказаць салідарнасьць з больш чым 1500 палітвязьнямі ў Беларусі.
Падчас свайго заезду, які пачнецца 9 ліпеня, Тарас Цялькоўскі праедзе па тэрыторыі трох краін — Латвіі, Літвы і Польшчы.
Адной з задач зьяўляецца збор грошай для сям’і аднаго з палітзьняволеных, якога асудзілі на 7 гадоў турмы, а ягоная жонка з двума дзецьмі была вымушаная выехаць у Польшчу.
На сваім YouTube-канале пастар апублікаваў прамацыйны ролік свайго заезду.
Раней Тарас Цялькоўскі ўжо займаўся падобнымі акцыямі. Напрыклад, у 2017 годзе прабег 500 кілямэтраў па Менску ў гонар 500-годзьдзя Бібліі Францыска Скарыны.
У 2020 годзе пастар асудзіў гвалт у Беларусі, яго затрымлівалі на акцыях пратэсту. У 2021 годзе Тарас зьехаў з краіны і з таго часу два гады жыве ў Польшчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я не магу жыць дружна з чалавекам, які творыць зло». Вялікае інтэрвію з пастарам-палітуцекачом Тарасам Цялькоўскім ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці магчымыя перамовы апазыцыі з рэжымам Лукашэнкі пра вызваленьне палітвязьняў