Па дадзеных праваабаронцаў, за «фінансаваньне экстрэмізму» было ўжо асуджана як найменей 19 чалавек, 12 зь якіх былі пазбаўлены волі на тэрмін ад трох да шасьці гадоў.
Вынікі справаў яшчэ сямі чалавек высьвятляюцца праваабаронцамі. Яшчэ мінімум дзесяць чалавек знаходзяцца ў зьняволеньні ў чаканьні прысуду.
Таксама вядома, што справу аднаго палітвязьня спынілі праз недаказанасьць віны, а самога мужчыну вызвалілі з-пад варты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «200 палітвязьням патрэбная экстраная мэддапамога». Вялікае інтэрвію з былой палітзьняволенай, прадстаўніцай Кабінэту Вольгай Гарбуновай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: 4 гады калёніі за данаты; затрымалі супрацоўнікаў «Белгазпрамбанку» і кампаніі Nova System ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 чэрвеня: 5 гадоў калёніі лідчаніну за данаты ў фонд падтрымкі рэпрэсаваных; працягваюцца затрыманьні на мяжы